ПЕСНЯРЫ - «Завушніцы» караоке | PIEŚNIARY - «Zavušnicy» | «The Earrings» Belarusian Karaoke

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 7. 09. 2019
  • слухай ды трэніруйся тут: • Video
    сл. Максіма Танка, муз. Уладзіміра Мулявіна
    О, колькі раз прасіў я
    Назначыць мне спатканне;
    О, колькі раз хацеў я
    Прызнацца ёй у каханні!
    Ды ўсё перашкаджалі,
    Калі дзяўчыне верыць,
    То павадак вясновы,
    То прымаразак-шэрань.
    Але і я - упарты.
    I каб свайго дабіцца,
    Прасіў я шчыра майстра
    Зрабіць ёй завушніцы.
    На гэтых завушніцах
    Я напісаў закляцце -
    Усё, што не сказаў ёй,
    А ў чым хацеў прызнацца.
    Сягоння не ўцячэ ўжо
    Ад слоў маіх гарачых
    Ні ў час, калі смяецца,
    Спявае або плача.
    Ні ў час, калі прыляжа,
    Змарыўшыся, змярканнем,-
    Звіняць ёй завушніцы
    усё пра маё каханне.
  • Hudba

Komentáře •