"Разбуры турмы муры" беларускае караоке | "Razbury turmy mury" Belarusian Karaoke

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 7. 09. 2024
  • Словы:
    Ён быў натхнёны i малады,
    Iх незьлiчона было.
    Ён на плошчы вёў гарады
    Зь песьняй, што блiзка сьвятло.
    I запальвалi сьвечкi яму,
    Плыў па-над плошчаю дым.
    Ён сьпяваў: зруйнуем турму!
    Яны сьпявалi за iм:
    (прыпеўка)
    Разбуры турмы муры!
    Прагнеш свабоды - то бяры!
    Мур хутка рухне, рухне, рухне -
    I пахавае сьвет стары!
    Ведалi словы на памяць - i сьпеў
    Несьлi па вулiцах так,
    Што кроў кiпела i гнеў кiпеў,
    I сэрцы стукалi ў такт.
    Бiлi ў сто тысяч далоняў - i рытм
    Ворагаў бiў напавал.
    Iшлi на муры ва ўсiм сьвеце старым…
    А ён усё граў i сьпяваў.
    Так паўстаў шматтысячны рух,
    Воiнаў цэлая раць,
    Можна помнiкi зносiць і брук
    На камянi разьбiраць.
    Кожны адчуў - прыйшоў яго час
    Сiлы аддаць барацьбе:
    Хто ня з намi - той супраць нас!..
    …Сьпявак быў сам па сабе.
    Глядзеў, як шчыльныя рады
    Зь ягонай песьняю iдуць,
    А песьня глухне, глухне, глухне…
    А муры растуць, растуць…

Komentáře • 1