«Мой родны кут» караоке | «Moj rodny kut» Belarusian Karaoke

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 25. 08. 2019
  • слухай ды трэніруўся тут: • «Мой родны кут» з цітр...
    сл. Якуба Коласа, муз. Ігара Лучанка
    Мой родны кут, як ты мне мілы
    Забыць цябе не маю сілы
    Не раз, утомлены дарогай
    Жыццём вясны мае убогай
    К табе я ў думках залятаю
    І там душою спачываю
    І там душою спачываю
    Вось, як цяпер, перада мною
    Стае куточак той прыгожа
    Крынічкі вузенькае ложа
    І елка ў пары з хваіною
    Абняўшысь цесна над вадою
    Як маладыя ў час кахання
    У апошні вечар раставання
    Люблю цябе, мой бераг родны
    Дзе льецца Нёман срэбраводны
    Дубы дзе дружнай чарадою
    Стаяць, як вежы, над вадою
    Мой родны кут, як ты мне мілы
    Забыць цябе не маю сілы
    Забыць цябе не маю сілы
  • Hudba

Komentáře •