"Народны альбом" - Снежань, Студзень, Люты (1997)

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 5. 09. 2024
  • Словы Міхала Анемпадыстава
    be.wikipedia.o...
    nastaunik.info/...
    Прыйдзе зіма, і Снежань
    Лісце заваліць снегам.
    Мы адсвяткуем разам
    Божае Нараджэнне.
    Цёмна-зялёны водар
    Будзе ад ёлкі ў доме.
    Раніцай прыйдзе Студзень
    I зменіцца нумар года.
    Халодна робіцца ў хаце,
    Бо Люты пачне лютаваці,
    Грукацца ў вокны і дзверы
    Са злосці, што ён кароткі.
    Снежань, Студзень і Люты
    Снегам, сцюжай і лёдам
    Будуць псаваць настрой нам
    I вушы будуць марозіць.
    А мы павыцягваем з шафы
    Шалікі, швэдры, пальчаткі,
    Шкарпэткі з авечае воўны,
    Зімовыя палітоны.
    Мы апранемся цёпла,
    Хай тады нас марозіць,
    Калі толькі вопратку гэтую
    Моль яшчэ не пажэрла,
    Калі толькі гэтую вопратку
    Яшчэ не пажэрла моль!

Komentáře • 7