Андрэй Хадановіч - Навагодняя паштоўка | Шоў "Ноч з Чалым" 4

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 30. 12. 2023
  • Цалкам выданне глядзіце тут • «Народ» против людей, ...
    словы Андрэя Хадановіча
    музыка Ань Хітрык
    ранжыроўка, клавішныя Канстанцін Гарачы
    бас Людміла Крукоўская
    барабаны Адам Гжеляк
    …Будзем гатаваць на Сьвяты печыва,
    рыхтаваць прэзэнты і дары.
    Будзем жыць бясстрашна і бясьпечна,
    на сваёй зямлі гаспадары.
    Лёс, як навагодняя паштоўка,
    што сястры на волю піша брат:
    краты - гэта толькі падрыхтоўка
    да жыцьця, дзе не існуе крат.
    Нашы зоркі вернуцца на сцэну,
    ўдзячную ўлюбёным галасам.
    Бо свабода і любоў бясцэнныя,
    іншае - накалядуеш сам.
    Лёс, як навагодняя паштоўка,
    што сястры на волю піша брат:
    краты - гэта толькі падрыхтоўка
    да жыцьця, дзе не існуе крат.
    Вандраваць ня толькі ў самалёце,
    не баяцца крокаў уначы,
    ва ўсю мошч не гнаць па галалёдзе,
    а на Сьвяты - печыва пячы.
    Лёс, як навагодняя паштоўка,
    што сястры на волю піша брат:
    краты - гэта толькі падрыхтоўка
    да жыцьця, дзе не існуе крат.
  • Hudba

Komentáře • 2

  • @Aleg-Ch
    @Aleg-Ch Před 5 měsíci +1

    Цудоўная песня! Дзякуй!

  • @kudrukvasili8892
    @kudrukvasili8892 Před 5 měsíci

    Дзякую ❤️❤️❤️