Андрэй Хадановіч - Вожык-патрыёт | Шоў "Ноч з Чалым" 4

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 30. 12. 2023
  • Цалкам выданне глядзіце тут • «Народ» против людей, ...
    Словы Андрэя Хадановіча, Сержа Мінскевіча,
    музыка Джона Ленана, Пола МакКартні, Роберта МакФерына
    аранжыроўка, клавішныя Канстанцін Гарачы
    бас Людміла Крукоўская
    барабаны Адам Гжеляк
    Не працуюць санвузлы,
    Не нясуць дзяцей буслы.
    Не шанцуе па жыцьці,
    У паход пара ісьці.
    Бел-чырвона-белы бусел-патрыёт,
    Бусел - патрыёт,
    Бусел - патрыёт
    Разам з намі крочыць у паход,
    Крочыць у паход,
    Крочыць у паход…
    Нават вожык на грыбы
    Не раскатвае губы,
    Ён выходзіць на прасьцяг,
    Несучы на голках сьцяг.
    Бел-чырвона-белы вожык-патрыёт,
    Вожык-патрыёт,
    Вожык-патрыёт
    Разам з намі крочыць у паход,
    Крочыць у паход,
    Крочыць у паход.
    Хай за намі папаўзе
    Лепшы трактар МТЗе.
    Ён у полі дыр-дыр-дыр,
    Мы - за дружбу, мы - за мір!
    Бел-чырвона-белы трактар-патрыёт,
    Трактар-патрыёт,
    Трактар-патрыёт
    Разам з намі крочыць у паход,
    Крочыць у паход,
    Крочыць у паход.
    Годзе жыць нам у дрыгве,
    Зажывем, як сьвет жыве.
    Трэба пні нам карчаваць,
    Каб усіх прахарчаваць.
    Бел-чырвона-белы бусел патрыёт,
    Вожык-патрыёт,
    Трактар-патрыёт
    Разам з намі крочаць у паход,
    Крочаць у паход,
    Крочаць у паход…
  • Hudba

Komentáře • 3