Шляхціц Завальня Белая сарока | Ян Баршчэўскі на Ютуб - Карані і вытокі. Добры канал

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 27. 09. 2021
  • Ці ёсць фэнтэзі ў Беларусі? Ёсць! І гэта фэнтэзі Яна Баршчэўскага, беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Паводле свайго містычнага настрою і міфалагічнасці апавяданні Яна Баршчэўскага стаяць у адным шэрагу з творамі Мікалая Гогаля, Дантэ Аліг’еры, Томаса Мана, Джона Р. Толкіна.
    Вітаем ў відэаблогу “Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Сёння - аповед Яна Баршчэўскага “Белая Сарока”. Шляхціц Завальня пачуў яго ад падарожнага Якуша.
    Недалёка ад возера Язна быў вялікі маёнтак, жыў у ім пан Скамароха. Той пан быў надзвычай фанабэрлівы і хцівы. Аднаго вечара Скамароха быў адзін у пакоі. Нечакана ўбачыў страшную постаць у кутку: чалавек на танюсенькіх нагах, худы, з дробным і вострым тварам, падобны да птушкі. Гэта быў пасланец Белае Сарокі, які паведаміў, што заўтра яна прыляціць да пана, знаёміцца. Бо той вельмі падыходзіць ёй ў кампаньёны - па манерах і адносінах да людзей.
    Увечары, сапраўды, залятае ў вакно сарока - і ў міг вока стаіць пасярод пакоя кабета чароўнае красы. Пагаманілі яны колькі, прыгажуня паабяцала яшчэ вярнуцца, толькі каб Скамароха сабраў паболей такіх жа паноў, як ён. Перамянілася зноў у сароку і выляцела ў акно, пакінуўшы велізарны мех золата.
    Скамароха, ездзячы ад маёнтка да маёнтка, з захапленнем апісваў прыгажосць, багацце і шчодрасць Белае Сарокі. Некаторыя даводзілі: тут схавана нейкая здрада і што заплацяць за яе вялікім няшчасцем. Іншыя радаваліся і з нецярплівасцю чакалі дня, калі змогуць ўбачыць Белую Сароку.
    Прыехалі да Скамарохі госці. Гаспадар наліў у келіхі віно:
    - Вып’ем за здароўе пані Белае Сарокі!
    Ледзь сказаў - з хуткасцю бліскавіцы залятае ў вакно Белая Сарока. І вось ужо бачаць усе кабету дзіўнае прыгажосці, у дыяментах і перлах. Уся ноч прамінула ў размовах і віватах. І ўсіх Белая Сарока шчодна ўзнагародзіла за прыязнасць да яе.
    Але ж у хуткім часе пачалі спраўджвацца прадчуванні простых людзей. Тая страшная чараўніца патаемна разаслала ва ўсе бакі шкоднікаў. Пачаліся беды да напасці. Стральцы сталі цікаваць яе паўсюць, і Белая Сарока больш не з’яўлялася ў гэтым краі. Але зло, якое яна пакінула, распаўзлося па наваколлі. Тыя, што пілі віно за яе здароўе, п’юць слёзы няшчаснага люду. А сам пан Скамароха, кажуць, у палацы Белае Сарокі ў абліччы страшнага мядзведзя вартуе яе незлічоныя скарбы.
    Ці багацце ды прыгажосць - галоўнае? І хіба ліслівыя словы заўсёды праўду кажуць?
    А на сёння ўсё. Беражыце сябе.
    ---
    Беларуская літаратура, Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня на Ютуб у відэа: "Шляхціц Завальня Белая сарока | Ян Баршчэўскі на Ютуб - Карані і вытокі. Добры канал". Глядзім яго на роднай мове, па-беларуску.
    Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram:
    ► bydobry.com/
    ► / bydobry
    bydobry
    ► / bydobry
    ► t.me/bydobryby
    ---
    ❗️ У відэа выкарыстоўвалася:
    🔶 Ілюстрацыі ў тэхніцы пескаграфіі - мастачка Ганна Каштальян
    Музыка:
    🔶 • Video
    🔶 • 10 Non-copyright hallo...
    - - -
    Канал "Карані і вытокі" - гэта праект Добрага канала з Мінска.
    Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны.
    --
    #ДобрыКанал #КаранііВытокі #БеларусьуФантастычныхАпавяданнях #шляхціцзавальня #янбаршчэўскі #беларускаямова #роднаямова #вучыммову #пабеларуску

Komentáře • 32

  • @karani_vytoki
    @karani_vytoki  Před 2 lety +11

    *Падпісвайцеся на наш канал "Карані і вытокі", падтрымлівайце нас лайкамі!*
    Напішыце ў каментарах, ці спадабалася вам апавяданне Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня Белая Варона" са зборніка "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях"? Задавайце свае пытанні! *Пішыце, якія творы, легенды ды паданні вас цікавяць?*

  • @Artem-dn4hf
    @Artem-dn4hf Před rokem +3

    Круто спасибо

  • @mr.ruslan3125
    @mr.ruslan3125 Před 7 měsíci +1

    Дзякую за пераказ

  • @gamingrar3329
    @gamingrar3329 Před rokem +2

    Мужчина знает как рассказать историю интересно

  • @chester.5982
    @chester.5982 Před rokem +3

    Спасибо, без вас бы не сдал

  • @vikciacbj
    @vikciacbj Před 7 měsíci

    дзякуй

  • @polina_anoshkina1225
    @polina_anoshkina1225 Před 2 lety +13

    Спасибо большое, очень интересно и приятно вас слушать, полностью прониклась вашей уютной атмосферой💙

  • @scorpiosha5831
    @scorpiosha5831 Před rokem +7

    Аляксандр,даражэнькі наш, дзякуй за ваш талент расказчыка))) Нізкі вам паклон)))

  • @alpiatr
    @alpiatr Před 2 lety +21

    Вялічэзны дзякуй! Пахмурнай восенню толькі і слухаць шляхціца Завальню. ☺

    • @olgashchukina4202
      @olgashchukina4202 Před 2 lety +1

      Сапраўды, сама тое))

    • @HHAA605
      @HHAA605 Před 5 měsíci

      І доўгімі зімовымі вечарамі ў халоднай кватэры на Кіпры таксама.

  • @user-uk1oh7rz8l
    @user-uk1oh7rz8l Před 2 lety +13

    Цiкавабыло паслухаць новую казку!Дзякуй вялiкi!

  • @weloka6149
    @weloka6149 Před rokem +5

    Вялікі дзякуй!!!!! ❤️

  • @user-zr5sd8ed6w
    @user-zr5sd8ed6w Před 2 lety +6

    Вельмі цікавы сюжэт і выснова!

    • @olgashchukina4202
      @olgashchukina4202 Před 2 lety +1

      Вось такі ён, наш Ян Баршчэўскі))) скарбонка))

  • @anyelle
    @anyelle Před 2 lety +10

    Вялікі дзякуй за цікавую гісторыю!

  • @user-mx7bd6gl2x
    @user-mx7bd6gl2x Před 8 měsíci

    ❤❤❤

  • @Litvin_BLR
    @Litvin_BLR Před 6 měsíci

    👍

  • @user-nu6vz9pt8g
    @user-nu6vz9pt8g Před 2 lety +10

    Добрую справу робіце! Бо бракуе беларускага кантэнту на ютубе а часам так хочацца пачуць нешта роднае:)

    • @user-yi8ur1jq3h
      @user-yi8ur1jq3h Před 2 lety +2

      Маеце рацыю, шаноўная. Трэба павялічваць беларускамоўны кантэнт.

    • @HHAA605
      @HHAA605 Před 5 měsíci

      Пакуль мы размаўляем, пакуль творым кантэнт, пакуль мы пішам каментары - мова будзе жыць.

  • @tatavika1209
    @tatavika1209 Před 2 lety +11

    Спасибо! С ребёнком с удовольствием смотрим и ждём новые сказки

    • @olgashchukina4202
      @olgashchukina4202 Před 2 lety +2

      🥰 а вось яшчэ для вас з вашым малышом казкі ад Маляваныча і яго сяброўкі - гарэзы Чычы "Казкі-Падабайкі" - глядзіце на старонцы плэйліст
      czcams.com/channels/37BHDIzHGYIjQcUAySsdRA.htmlplaylists?view=50&sort=dd&shelf_id=3

    • @tatavika1209
      @tatavika1209 Před 2 lety

      @@olgashchukina4202 Спасибо больше! обязательно посмотрим :)

  • @user-vu6yz7zc9l
    @user-vu6yz7zc9l Před 2 lety +10

    А я толькі сёння дачытаў гэтую файную кнігу, дзякуй, што нагадалі зноў гэтую гісторыю

    • @olgashchukina4202
      @olgashchukina4202 Před 2 lety +1

      👋❤👋

    • @HHAA605
      @HHAA605 Před 5 měsíci

      Раю пачытаць у арыгінале на польскай мове. Вельмі цікава.

  • @HHAA605
    @HHAA605 Před 5 měsíci +1

    Пішыце яшчэ! Калі ласка.

  • @dimaskidelski4374
    @dimaskidelski4374 Před 2 lety +5

    👍