Уладзімір Караткевіч. "Былі ў мяне мядзведзі". Кароткі змест.

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 14. 12. 2020
  • Уладзімір Караткевіч. "Былі ў мяне мядзведзі". Кароткі змест. Літаратура "Беларуская". 05 клас. Тэкст Чытанне тэкста - М.Кійка. Літаратура - CZcams
    Владимир Короткевич. "Были у меня медведи". Краткое содержание. Белорусская литература. 05 класс. Текст Чтение текста - Н.Кийко
    Кароткі змест:
    "Сярэдзіна 20 стагоддзя. Сярод лясоў - беларуская вёска. У ёй жыве хлопчык Сяргей. Бацька яго - ляснічы. Ляснічымі былі ягоныя дзед і прадзед. Працавалі ў лесе і ягоныя дзядзькі… Усе чакалі, што Сяргей таксама возьме накірунак да прафесіі лесавода. Але… Хлопчыку звыш быў дадзены іншы талент - маляваць. І ён вельмі жадаў стаць мастаком-аніматарам. Гэта значыць - рабіць мульцікі. Асабліва Сяргею падабалася маляваць лясных жывёлаў, якіх ён вельмі любіў.
    Аднойчы ўзімку ляснікі на абходзе ў лесе застрэлілі мядзведзіцу. Ад яе засталіся жывымі тры мядзведзяняткі. Аднаго з іх яны прынеслі ляснічаму, бацьку Сяргея. Так у хаце разам з Сяргеем з’явіўся маленькі мядзведзік. Яму далі імя - Бурык. Спачатку яго кармілі малаком з соскі. А затым пачалі прывучаць да іншай ежы. Бурыку падабалася есці ўсё салодкае, печыва, цукеркі, і асабліва мёд. Асноўны клопат па ўзгадаванні Бурыка ўзяў на сябе Сяргей. Вельмі дапамагаў хлопчыку ў гэтым таксама сусед, дзед Марка. Было няпроста. Лягчэй пайшла справа, калі надыйшло цяпло - вясна ды лета. Бо шмат ежы з’явілася ў лесе, на лузе. Сяргей і дзед Марка прывучалі Бурыка да самастойнага ляснога жыцця. Яны дапамаглі маладому мядзведзю зрабіць першую ў яго жыцці бярлогу для зімовай спячкі. Звер вельмі сябраваў з Сяргеем. Нават праводзіў ды сустракаў хлопчыка са школы. Але калі некалькі чалавек спалохаліся мядзведзя, яго ўзялі на ланцуг. Пасля таго, як Бурык пачаў душыць курэй на падворку, бацька Сяргея вырашыў адвезці маладога мядзведзя на волю. Запланавалі гэтую справу на пятніцу…
    Але ў чацвер Бурык нечакана сарваўся з ланцуга і кінуўся наўздагон за сваім сябрам, Сяргеем… І нездарма! У гэты ж самы час вырваў кальцо ў сябе з носа пародзісты бугай Гром. Бугай пачаў крышыць усё на сваім шляху: падкінуў на рагах пастуха, зламаў яму 5 рабрын, ледзьве не затаптаў траюраднага брата Сяргея, сустрэў на сваім шляху самога Сяргея… Тры разы хлопчыку ўдалося ўхіліцца ад кідкоў бугая, але сілы яго заканчваліся, а бык наступаў… І тут падаспеў на дапамогу Бурык, які нанёс быку ўдар лапай па загорбку. Бугай быў спынены мядзведзем. У выніку гэтага было ўратавана жыццё Сяргея, а таксама і пародзістага бугая Грома. Бо інакш у людзей не заставалася б іншага выйсця, як застрэліць быка…
    … Мядзведзя Бурыка ў нядзелю адвезлі ў далёкія лясы, за 50 кіламетраў ад вёскі. Развітанне хлопчыка і ягоных бацькоў з Бурыкам было вельмі кранальным…
    …Неўзабаве (“у хуткім часе”) пасля таго, як Бурык атрымаў волю, пачалася вайна з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Сяргей, як і ягоныя бацькі ды аднавяскоўцы, ідзе ў лес, у партызаны. Змагаецца з акупантамі. Аднойчы, падчас адной з разведвальных аперацый, Сяргей з дзедам Маркам сустракаюць у лясных гушчарах вялізарнага мядзведзя з нашыйнікам, як у Бурыка. Але паклікаць яго не адважваюцца…
    …Пасля вайны Сяргей закончыў мастацкі інстытут (“Акадэмія мастацтваў” - мк). Працаваў. Аднойчы сябар-аператар прапанаваў яму сыграць у фільме ролю мастака-анімаліста, да якога ў кватэру трапляе мядзведзь. Так у жыцці Сяргея з’явіўся яшчэ адзін мядзведзь, Туп. Але пасля здымкаў фільма мядзведзя аддалі на станцыю натуралістаў, адкуль з-за канфліктаў з некаторымі наведвальнікамі яго адсялілі ў часовае жытло, на студыю. Там яго пасялілі ў клетку, не прыбіралі за ім…
    …Сяргей выпадкова даведваецца пра гэта. Ён абураны тымі ўмовамі, у якіх жыве яго нядаўні партнёр па фільму. Сяргей забірае мядзведзя да сябе ў кватэру. Даглядае яго. Рупіцца падрыхтоўкай дакументаў у адпаведных установах, каб перадаць мядзведзя на сталае жыхарства ў запаведнік… Нарэшце, ён дасягае гэтага. Яшчэ адзін мядзведзь на свабодзе, на волі! …Былі ў хлопчыка мядзведзі…
    30 лістапада 2020 года Мікалай Кійка

Komentáře •