Сяргей Давідовіч Вясной не спіцца салаўям (верш)

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 5. 09. 2024
  • Вясной не спіцца салаўям,
    Іх спевы святасць набылі,
    Як напамін адвечны нам,
    Што ёсць каханне на зямлі.
    І сэрцы б’юцца ўсю вясну
    Узнёслым рытмам, уразнос,
    Бо і каханню не да сну -
    Пульсуе салаўіны лёс.
    Не спіцца салаўям вясной,
    Ноч казачнасцю поўніцца.
    Хто ведае, якой цаной
    Даецца ім бяссонніца?
    Сяргей Давідовіч

Komentáře •