Конкурс "Будзь як Піпі"

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 27. 04. 2021
  • Пасольства Швецыі абвяшчае конкурс «БУДЗЬ ЯК ПІПІ!», прысвечаны 75-годдзю знакамітай Піпі Доўгайпанчохі - сапраўднай шведскай дзяўчынкі-супергераіні! Яна добрая, вясёлая і вынаходлівая. Яе суперздольнасьць - сіла. Яна такая моцная, што можа падняць што заўгодна і нават носіць свайго каня з веранды ў сад і назад. Прапануем вам стаць як Піпі і паспрабаваць падняць каня! Зусім неабвязкова падымаць сапраўднага каня - лепей праявіць кемлівасць і зрабіць сваімі рукамі такого каня, якога легка ўзняць, ці прыдумаць які-небудзь хітрык.
    * Фота з канём дасылайце на адрас pippi75minsk@gmail.com (абавязкова пазначце імя і ўзрост удзельніка, кантактны тэлефон і сваю згоду ці нязгоду на публікацыю фота ў сацсетках).
    * Чакаем вашы фота да 20 траўня 2021.
    * Пераможцы атрымаюць шыкоўныя прызы ад Пасольства Швецыі, а таксама спецыяльны прыз ад кампаніі OZ.BY - партнёра конкурсу!
    * Найбольш цікавыя фота мы ўключым у ролік, які выйдзе 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Komentáře •