Рыгор Барадулін - Ружанец

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 5. 02. 2011
  • Верш Рыгора Барадуліна "Ружанец".
    Ойча наш, што ў нябёсах,
    Хай свяціцца Імя Твае
    І ў зорах, і ў лёсах.
    Хай прыйдзе Валадарства Твае,
    Як спатоля,
    Хай Твая ўсёўладарная
    Збудзецца воля
    Як на небе,
    Гэтак і на зямлі.
    Хлеб наш надзённы пашлі,
    Жыццядар, сёння нам.
    І даруй нам нашы даўгі,
    Як даруем і мы даўжнікам.
    Адгарадзі ад нас
    Спакуслівыя лугі.
    І ў смутны час,
    І ў цёмныя дні
    Нас ад нячысціка аслані.
    Не зрушыцца Валадарства Твае.
    І рушаць рухава
    Ад Твайго цвярдога парога
    І сіла, і слава
    Твае мілаты і лагоды,
    Айца, і Сына, і Духа Святога
    Цяпер і заўсёды.
    І на вячніны вячнін. Амін.
    Кадры з фільму "Эпоха Барадуліна"

Komentáře • 2

  • @user-mt1jg1tc5m
    @user-mt1jg1tc5m Před 3 lety +1

    нацыянальны герой👍

  • @user-cu5qq5cx8p
    @user-cu5qq5cx8p Před 2 lety

    Яки ж ен беларуски паэт кали ен не ведае беларускай мовы ганьба тамуж ен не беларус а паляк вершы паганые