Komentáře •

  • @usebydze
    @usebydze Před dnem

    дзякуй, шыкоўная акцёрская галасавая праца над цудоўным творам, сапраўднае задавальненне для вушэй і сэрца!

  • @jsasnou
    @jsasnou Před 10 dny +2

    Вялікі дзякуй!
    Шыкоўны Максым Гарэцкі, майстра слова! Слухаў з замілаваньнем, выдатнае агучваньне! 👍

  • @marketamatyl
    @marketamatyl Před 3 dny +1

    Які прыемны голос агучкі! Калі ласка, часцей агучвайце, я буду слухаць. У мяне ажно мурашы па скуры.

  • @irinaormachea4248
    @irinaormachea4248 Před 12 dny +1

    Усё спадабалася, і тэма і выкананне, і нават вакалізы падобныя да спеваў Вайцюшкевіча. Але некаторыя словы якія Гарэцкі ўжывае, ўсё ж за вуха чапляюцца: век, цель, мучаются, цветут...але можа так і трэба🙄

    • @kirr6493
      @kirr6493 Před 11 dny +1

      На жаль там шмат чаго яшчэ указвае на тое, што гэта хутчэй за ўсё трасянка з перавагай беларускіх словаў, а не сапраўдная мова

    • @jsasnou
      @jsasnou Před 10 dny +1

      Чым жа яны чапляюцца? Гэта ж беларускія словы ўсё. 🤷‍♂️

    • @irinaormachea4248
      @irinaormachea4248 Před 10 dny

      @@jsasnou у тым сэнсе, што ў слоўніку напрыклад два словы: можна карандаш, а можна аловак. Не буду спрачацца, магчыма тыя словы і беларускія. Але калі вучылася ў школе, мяне вучылі што ёсць аловак, стагоддзе і мэта, што людзі пакутуюць, а краскі квітнеюць. Справа толькі ў гэтым.

    • @jsasnou
      @jsasnou Před 10 dny

      @@irinaormachea4248на шчасьце, наша мова больш багатая на словы, чым нас вучылі таго ў школах. Ня варта цурацца пэўных беларускіх словаў толькі праз тое, што яны супадаюць з расейскімі. 🤷‍♂️

    • @MikalaiS
      @MikalaiS Před 9 dny +2

      Пэўна таму, што нормы літаратурнай мовы, якія вам выкладалі ў школе, адрозніваюцца ад той калі пісаў Гарэцкі. А жывая мова многа слоў мае...

  • @kirr6493
    @kirr6493 Před 11 dny +1

    Немагчыма слухаць, прабачце. Нельга нават параіць такое сябрам, так як ад такіх тэкстаў толькі шкоду для сваей пісьменнасці можна атрымаць. Агучка як заўсёды топ

  • @alexanderkomov2951
    @alexanderkomov2951 Před dnem

    Скучноооооооо, не ну очень скучно.