Зміцер Вайцюшкевіч - Зоркі (2004)

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 4. 03. 2010
  • "Паравоз кахання"
    Словы Рыгора Барадуліна
    (правапіс дарэформенны)
    www.todar.net/downloads/lyrics...
    www.svaboda.org/Content/Articl...
    Зоркі нашыя ў небе бяз нас
    Пазнаёміліся выпадкова.
    Мы якраз на зямлі ў гэты час
    Прашапталі спрадвечнае слова.
    Зоркі нашыя ў небе бяз нас
    Шчырасьцю незямной пакляліся.
    Мы якраз на зямлі ў гэты час
    Зазірнулі ў прадонныя высі.
    Зоркі нашыя ў небе бяз нас
    Весьці нас па зямлі захацелі.
    Мы якраз на зямлі ў гэты час
    Думалі аб патайным вясельлі.
    Зоркі нашыя, толькі б ня згас
    Позірк ваш і ўначы, і ў блакіце.
    І апошнюю сьцежку для нас
    Велікодным сьвятлом асьвяціце.
  • Hudba

Komentáře • 5

  • @user-hi4bm7sd9y
    @user-hi4bm7sd9y Před 3 lety +5

    Як прыгожа: і словы, і мелодыя, і голас, і выкананне!
    Прыемна слухаць гучанне беларускай мовы!
    Жыве Беларусь!

  • @user-yo6ho3wl2p
    @user-yo6ho3wl2p Před 9 lety +10

    Цудоўныя словы.

  • @AlenaMih
    @AlenaMih Před 9 lety +11

    Якая песьня...якія словы..

  • @user-tp9lp2wk1f
    @user-tp9lp2wk1f Před rokem

    Мая любімая...