ПРЭМ'ЕРА / Зміцер Вайцюшкевіч - Каляднае танга

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 5. 09. 2024
  • Традыцыйная святочная прэм'ера.
    Словы: У. Някляеў
    Відэа: А. Канафальская
    Карцінкі на шкле з’яўляюцца праявай народнага мастацтва, якое было пашырана ў Беларусі з канца XIX cт.па 1960 гады XX ст. Абразы на шкле з’явіліся раней за шкляныя свецкія карцінкі, але хутка зніклі з ужытку.
    Разам з маляванымі дыванамі, вышытымі ручнікамі і тканымі посцілкамі карцінкі на шкле фарміравалі цэласны ансамбль пасляваеннага вясковага інтэр’ера.
    Звычайна гэтыя карцінкі ўяўлялі сабой арыгінальныя творы з выявамі коцікаў, галубоў і паненак, якія можна было набыць на кірмашах або ў вандроўных гандляроў.
    Рэгіянальная назва карцінак на шкле - "відзікі".
    (Відзік - пейзажны малюнак на шкле ў рамцы/ этымалагічны слоўнік беларускай мовы ).
    На дадзены момант не толькі музеі Беларусі маюць калекцыі відзікаў, але прыватныя асобы таксама імкнуцца захаваць пярліны народнага мастацтва.
    Паглядзець на традыцыйныя беларускія відзікі можна на адмысловай старонцы ў інстаграм / vidziki.art
    Кліп на песню быў натхнёны відзікамі і намаляваны ручкамі на сапраўдным шкле мастачкай Аляксандрай Канафальскай. Аўтарская інтэрпрэтацыя, што ўвабрала ў сябе некаторыя яскравыя элементы гэтага традыцыйнага віда мастацтва: ружы, галубы і, канешне, вобраз Панны.
    Шчаслівых святаў, шаноўныя!

Komentáře • 39

  • @Domzheritcy
    @Domzheritcy Před 8 měsíci +52

    Якая дзіўная традыцыя ў Вас радаваць нас песнямі пад час калядаў і раства❤🎉
    Са святамі!

  • @lenautro6728
    @lenautro6728 Před 2 měsíci +2

    Как прекрасны ваши песни! И тексты, и музыка, и образы! Плакать хочется, и улыбаться тоже. Чудесно! Дай вам Бог!

  • @vjacka2
    @vjacka2 Před 8 měsíci +34

    Цудоўна!Дзякуй, шаноўны маэстра Зміцер. Брава!!!

  • @Elleroma
    @Elleroma Před 8 měsíci +18

    Вялізнае падзяка за асалоду, што даюць вашв творы! Жадаю здароўя і як мага больш такога цуда! Быць дабру!

  • @user-sf6bx9du8v
    @user-sf6bx9du8v Před 8 měsíci +14

    Ваў, выдатна, гучыць класічна і імпрэсывна, шыкоўная праца.

  • @juliabov6387
    @juliabov6387 Před 8 měsíci +18

    Ух, лягло на душу ❤

  • @pitkon6147
    @pitkon6147 Před 8 měsíci +34

    Стыльна! I словы, i музыка i праца мастака! Успомнiлася ...Я жыву памiж небам i зямлёй... Марка Шагала. Дзякуй!

  • @polizei765
    @polizei765 Před 2 měsíci +2

    Суперпрыгожа і суперпрыемна слухаць! Вялікі-вялікі дзякуй ад усёй нашай сям'і! Посьпехаў!!!🙂🤝

  • @libertussemper9207
    @libertussemper9207 Před 8 měsíci +16

    Дзякуй за падарунак! Віншую са сьвятамі шаноўнае спадарства! 💒

  • @Seld972
    @Seld972 Před 8 měsíci +8

    Вельмі спадабалася! Кладзецца на душу, нагортвае цудоўныя ўспаміны з маладосці

  • @andyvitandyvit739
    @andyvitandyvit739 Před 8 měsíci +30

    Пан Змiтер! Дай Бог здоровья, очень приятная, глубокая песня. Как, собственно, всё Ваше творчество. Спасибо, с наступающим Новым годом и Рождеством!

  • @spadaryniavisniavieckaja8125
    @spadaryniavisniavieckaja8125 Před 8 měsíci +21

    Дзякуй) люблю гэту традыцыю. Кожны раз чакаю, і кожны раз не расчароўваюся❤ хай так і далей❤❤❤

    • @user-sf5dj5eq4n
      @user-sf5dj5eq4n Před 7 měsíci

      Я рад что у сябров есть жага до своей мовы та културы

    • @spadaryniavisniavieckaja8125
      @spadaryniavisniavieckaja8125 Před 7 měsíci

      @@user-sf5dj5eq4n і жага, і джага-джага😄

  • @ironmaiden7402
    @ironmaiden7402 Před 8 měsíci +23

    Цудоуна

  • @AlonaZhuk
    @AlonaZhuk Před 8 měsíci +13

    таленавіта спалучана мастацтва, паэзія й музыка♥️

  • @hellakhella786
    @hellakhella786 Před 8 měsíci +13

    Вельмі спадабалася, дзякуй.

  • @teodora5734
    @teodora5734 Před 8 měsíci +17

    Дзякуй. З Калядамі і Новым годам усіх❤

  • @user-ig3ld3zj4i
    @user-ig3ld3zj4i Před 8 měsíci +6

    Дзякуй за Вашую творчасць❤️

  • @alexpug39
    @alexpug39 Před 8 měsíci +11

    Дзякуй за добры настрой!

  • @aloelloe9767
    @aloelloe9767 Před 8 měsíci +11

    Асалода сапраўдная

  • @valoshkapolevaya7024
    @valoshkapolevaya7024 Před 8 měsíci +5

    Дзякуй за цудоуны Калядны падарунак, за гэтую традыцыю - рабiць к Калядным святам прэмьеру песнi. Са святамi Вас, спадара Уладзiмiра i спадарыню Аляксандру! Творчых вам поспехау i моцнага здароуя.

  • @Elena-uh5zn
    @Elena-uh5zn Před 8 měsíci +6

    Дякую! Класно та незвичайно!

  • @user-iq5ef7mi4t
    @user-iq5ef7mi4t Před 8 měsíci +4

    Божественно,нереально,обожаемо,кто может это повторить ,..

  • @paniardolynkkva6294
    @paniardolynkkva6294 Před 8 měsíci +6

    Дзякуй! Заўсёды чакаю вашых калядных песняў. Шкада, што нельга паставіць сто падабаек.

  • @user-ug1pq6nl4l
    @user-ug1pq6nl4l Před 8 měsíci +14

    ❤❤❤❤❤

  • @alenayakuta5270
    @alenayakuta5270 Před 8 měsíci +12

    ❣️❣️❣️

  • @alenakhitova4491
    @alenakhitova4491 Před 8 měsíci +1

    Дзякуй!

  • @lappa1946
    @lappa1946 Před 8 měsíci +11

    Просяць тэкст. Калі ласка:
    КАЛЯДНАЕ ТАНГА
    Дзень прыходзіць святы
    Па марозным гасцінцы,
    Блішча шар залаты
    На каляднай ялінцы.
    Аблачынкай плыве
    У вачах тваіх тайна,
    Запрашаю цябе, запрашаю цябе
    На каляднае танга.
    ПРЫПЕЎ:
    Каляднае танга, каляднае танга,
    Вачэй тваіх тайна, вачэй тваіх тайна,
    Там спёка жадання, там жарсці завея,
    І кроў ува мне гарачэе, шалее.
    Каляднае танга з марозам па скуры,
    Так наша каханне танцуе з віхурай,
    З табой мая панна, з табой мая панна
    Каляднае танга, каляднае танга.
    Першай зоркаю Бог
    Нас з табою вітае.
    Стаць святым я не змог,
    Ды і ты не святая.
    І у нас кожны раз
    Жарсці поўныя зімы.
    Не было б іх у нас, не было б іх у нас,
    Каб святымі былі мы.
    ПРЫПЕЎ:
    Каляднае танга, каляднае танга,
    Вачэй тваіх тайна, вачэй тваіх тайна,
    Там спёка жадання, там жарсці завея,
    І кроў ува мне гарачэе, шалее.
    Каляднае танга з марозам па скуры,
    Так наша каханне танцуе з віхурай,
    ТАК НАША СПАТКАННЕ ТАНЦУЕ З РАССТАННЕМ
    Каляднае танга, каляднае танга.

  • @Natali-789
    @Natali-789 Před 6 měsíci +1

    Жаль, что "долетело" только 13 февраля....
    Прелесть....❤❤❤

  • @alenabaravik6011
    @alenabaravik6011 Před 7 měsíci +1

    Шчыры дзякуй за каляднае танга 😊💃🕺❤❤❤ цудоўна, шыкоўна

  • @sunflower-nv8dx
    @sunflower-nv8dx Před 8 měsíci +1

    So beautiful, it is really astonishing art! Thank you so much! Vsevo choroschevo s novovo goda!❤

  • @sofiache6697
    @sofiache6697 Před měsícem

    Нечакана, выдатна, мілагучна😊

  • @Freedom-yg2rh
    @Freedom-yg2rh Před 8 měsíci +10

    👍👍👍🤍♥️🤍

  • @mak.big.mak440
    @mak.big.mak440 Před 8 měsíci +3

    Моцна!

  • @alapekun3205
    @alapekun3205 Před 8 měsíci +1

    🎉

  • @natashanatallia7996
    @natashanatallia7996 Před 8 měsíci +3

    ❤❤❤❤🎉

  • @dmz4750
    @dmz4750 Před 8 měsíci +3

    ❤❤❤