Кандрат Крапіва. "Ганарысты парсюк" (байка)

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 8. 10. 2020
  • Кандрат Крапіва. "Ганарысты парсюк" (байка). Літаратура Беларуская. 08 клас. На памяць. Малюнкі парсюка - Беларуская Энцыклапедыя. Малюнкі падсвінака - Беларускія народныя казкі Мастак - В.І.Валынец. Чытанне тэксту Фота Мантаж відэафільма - М.Кійка.
    Кандрат Крапива. "Заносчивый кабан" (басня). Белорусская литература. 08 класс. На память.
    Літаратура - CZcams
    Тэкст:
    "Кандрат Крапіва
    Ганарысты парсюк
    Байка
    Бывае, праўда вочы коле...
    Раз гнаў пастух свіней у поле.
    Адзін вялізарны Парсюк,
    Які абегаў вёску ўсю,
    За раніцу абшнырыў завуголле,
    Цяпер такі меў выгляд важны,
    Што носа не дастаць і сажнем -
    Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў,
    А што ў самога на лычы,
    Не бачыў гэтага, аднак.
    І вось адзін тут Падсвінак,
    Які заўважыў бруд раней,
    І кажа: - Дзядзечка, твой лыч у брудзе!
    Нязграбна гэта й між свіней,
    А што ж, калі заўважаць людзі?
    Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз'юшан:
    - Цераз цябе я чырванець прымушан!
    Такое мне сказаць асмеляцца нямногія,
    Дык гэта ж - дэмагогія! -
    Парсюк наш лаецца - не дараваць клянецца:
    - І месца мокрага, - крычыць, - не застанецца!
    Ты мой свінячы гонар закрануў! -
    І так ён Падсвінака грызянуў,
    Што той за сажняў пяць адскочыў.
    Парсюк не надта быў ахвочы
    Глядзецца праўдзе ў вочы."
    Тэкст паводле: "Беларуская палічка"

Komentáře • 3