Танцы ў заключэнні кірмашовага канцэрта

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 13. 06. 2024
  • На Пятроўскі фэст з’язджаюцца ўдзельнікі з розных куткоў Беларусі і блізкага замежжа. Цягам усяго фэсту праз спеўныя і танцавальныя заняткі ўдзельнікі даведваюцца пра асаблівасці мясцовай традыцыйнай культуры, і рыхтуюцца да ўсвядомленага і актыўнага ўдзелу ў абрадавых дзеяннях на Пятра.
    На відэа можна пабачыць заключную танцавальную частку кірмашовага канцэрта.
    Словазлучэнне “кірмаш на Пятра” мае больш шырокае значэнне, чым “святочны гандаль” і таму не варта іх блытаць. Звесткі пра традыцыю гасцявых кірмашоў Любаншчыны сабраў і сістэматызаваў, склаў каляндар спецыяліст па фальклору і этнаграфіі С. Выскварка.
    Гасцявы кірмаш адрозніваецца ад гандлёвага прынцыпамі арганізацыі свята. Ніколі на гасцявых кірмашах не наладжваўся гандаль. Калі гасцявы кірмаш мы можам святкаваць у любой вёсцы, то арганізоўваць гандаль маюць права толькі некаторыя вёскі, мястэчкі, гарады. Гандлёвы кірмаш быў месцам гандлю, абмену разнастайнымі таварамі. Гасцявы кірмаш - месца сяброўскіх сустрэч, родавых добразычлівых зносін, месца гулянак і гасцін.

Komentáře •