Пярэспа і ваўкалак | Паданне пра Пярэспу: ці магчыма пакахаць пярэваратня? | Міфы Беларусі

Sdílet
Vložit
  • čas přidán 19. 02. 2024
  • У кожныя часы былі драпежныя зграі, якія бавіліся рабаваннем і забойствамі. Як сведчаць міфы Беларусі, напалі неяк на невялічкую вёсачку чужынцы - там і рабаваць не было чаго, толькі, можа, дзяўчаты там былі занадта прыгожыя, што і прывабіла злодзеяў з іншых краёў. Была ў іх выдатная зброя, белыя адзежы, ды чорныя душы, такое захавала беларуская міфалогія. Забілі яны тых, хто ім супраціўляюся, і пачалі хадзіць па хатах, шукаючы самых прыгожых дзяўчат, каб згвалціць іх. У адной з хат маці дзяўчыны загаласіла: “Не чапайце маю дачушку, яна ж і не такая прыгожая. Вы б лепш да вядзьмаркі пайшлі, ў яе самая прыгожая дачка. Пярэспай клічуць”. Усміхнуліся чужынцы, згвалтавалі дачку той жанчыны, а потым рушылі да хаты вядзьмаркі.
    А Пярэспа ўжо бегла гародамі, уцякаючы ад рабаўнікоў. Заўважылі яе і пагналіся. Дзяўчына пабегла ў лес, каб схавацца, але злодзеі былі вельмі блізка. Але раптам перад дзяўчынай з’явіўся вялізарны белы воўк. Ён паглядзеў на яе, потым на злодзеяў і кінуўся ў бойку. Дзяўчына заплюшчыла вочы, чула, як крычаць, паміраючы, чужынцы, і баялася, што будзе наступнай. Калі ўсё сціхла, дзяўчына зірнула наўкола. На траве было шмат крыві, але нікога не было. Яна пабегла да вёсачкі. А там ўжо галасілі па загінуўшым і клялі ўголас чужынцаў - іх у вёсцы не было - сказалі, што белая здань усіх забрала. Пабегла Пярэспа да маці - варажэя сядзела на ганку, паказала на сляды воўка ля хаты і расказала гісторыю. якую захавалі белорусские мифы.
    Калі гэты свет яшчэ быў маладым, былі плямёны, якія маглі перакідвацца ў жывёл. Адтуль і пайшлі белорусские легенды, славянские мифы пра ваўкалакаў, медзвякоў ды іншых пярэваратняў. Сярод ваўкалакаў было племя белых - яны былі большыя і мацнейшыя за іншых, былі самымі добрымі і справядлівымі. І многія ваўкалакі лічылі за гонар мець важаком зграі белага волата. Але былі і такія Шэрыя, каму было не даспадобы вяршэнства Белых, і пачалі яны забіваць іх, нападаючы ледзь не сотнямі на аднаго. Сабраліся ў зграю і белыя. І таксама пачалі забіваць Шэрых. Шмат гінула з абодвух бакоў, і ў выніку заключылі пагадненне, што хопіць забіваць адзін аднаго. Але, белыя, не вельмі давяраючы шэрым, сыйшлі ў непралазныя пушчы ў акружанні балот. Такім чынам першымі, хто прыйшоў на нашу зямлю, згодна с тым, што кажуць легенды и мифы Беларуси, былі белыя ваўкалакі. І яны не дазвалялі тут сяліцца дрэнным людзям, толькі тым, хто са шчырым сэрцам.
    І зараз Вядзьмарка вырашыла, што бачыла белага ваўкалака, які, пэўна, застаўся адзін. Яна сказала дачцы трымацца ад яго падалей, бо невядома, якія ваўкалакі сталі зараз, гэта раней славянская міфалогія добра казала пра іх. Раніцай пайшла Пярэспа да калодзежу і убачыла на дарозе белого воўка. Раптам выбеглі суседскія малыя і пачалі цягаць за хвост і за поўсць ваўкалака, а той пачаў з імі гуляцца, быццам сабака. Пярэспа падышла да ваўка і, пачасаўшы за вухам, спыталася, ці будзе ён іх сабакам. Тут ваўкалак перавярнуўся ў сівога хлопца. Тот адказаў, што пагасцяваў бы ў іх. Але маці дзяўчыны сказала, што днём ён можа пабыць ухаце, але не ноччу, бо ў яе дачка, ды яшчэ цнатлівая. Многія дзяўчыны страцілі цнатлівасць учора, і многа іх сваякоў чулі гэтыя словы, і некаторые вырашылі, можа сама вядзьмарка ваўкалака і чужынцаў зрабіла.
    Калі ваўкалак пайшоў у госці да Пярэспы, сабраліся людзі разам і вырашылі спаліць вядзьмарку, дачку яе і ваўкалака. Падперлі сенцы, абклалі саломай і падпалілі. Але не вытрымалі дзверы ўдараў асілка-пярэвараценя. Выбег ён на вуліцу і ўжо сабраўся кінуцца на людзей, але паміж імі стала Пярэспа і сказала, каб забіваў яе першай. Перавярнуўся ваўкалак зноў у чалавека і пайшоў з вёскі. Дагнала яго Пярэспа і пайшла з ім. Больш у вёсцы яны не з’яўляліся. Толькі часам бачылі, як белы ваўкалак адганяў ад іх мясцінаў чужынцаў, якія ішлі рабаваць. А мястэчка тое, як і рачулку, пакуль іх не паглынуў вялікі горад, Пярэспай клікалі, сведчыць белорусский фольклор.
    Вось такая прыгожая легенда маецца, яе захавалі мифы Беларуси. Ці спадабалася вам? Пішыце ў каментарах!
    ❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку: freebelarus.center/
    ❗️ Над відэа працавалі:
    ► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў
    ► Аўтар текста Сяргей Беркутаў
    ► Агучванне Алесь Дзянісаў
    ► Рэжысёры мантажа Алена Вахрамеева і Сяржук Лапеха
    ► CZcams менеджары Тамара Кудзевіч і Гогі Хочалава
    - - -
    ❗️ У відэа выкарыстана:
    ► Музычныя кампазіцыі С. Бутоўскага:
    ▪️ Mountain Village
    ▪️ Northern Fjords
    ► Музычная кампазіцыя гурта Dzecjuki
    ▪️ Kosju
    -
    Канал "Карані і вытокі" - гэта праект Добрага канала з Мінска.
    Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны.
    --
    Праект "Паданні старога месца":
    ▪️ Пярэспа і ваўкалак | Паданне пра Пярэспу: ці магчыма пакахаць пярэваратня? | Міфы Беларусі / Карані і вытокі - Добры канал
    #ДобрыКанал #Караніівытокі #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #легенды

Komentáře • 10

  • @karani_vytoki
    @karani_vytoki  Před 4 měsíci +2

    *Падпісвайцеся на наш канал "Карані і вытокі", падтрымлівайце нас лайкамі!*
    Напішыце ў каментарах, ці спадабаліся вам нашыя паданні? Задавайце свае пытанні!

  • @user-jp7hi2xx2q
    @user-jp7hi2xx2q Před 4 měsíci +5

    Дзякуй вам!! Слухаю заўсёды з захапленнем!!
    Дзякуй за мову😊

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot Před 4 měsíci +5

    Ну вось, ёсць гісторыі, дзе героі не загінулі 🙂 Дзякуй

  • @HHAA605
    @HHAA605 Před 4 měsíci +5

    А музыка цудоўна. Дзякуй.

  • @user-fj6rf2zw6r
    @user-fj6rf2zw6r Před 4 měsíci +4

    Якое прыгожае паданне!!! Ура!!! Каманда пашырылася!!

  • @Viktar_K
    @Viktar_K Před 4 měsíci +4

    Калі я быў дзяцёнкам, у бабулі ў вёсцы па радыё ў 7 вечара расказвалі казкі, вельмі цікавыя)) Вашы міфы вельмі падобны на той фармат і вяртаюць быццам бы мяне ў дзяцінства))) Дзякуй!

  • @HHAA605
    @HHAA605 Před 4 měsíci +3

    Тут ступала нага белага ваўкалака :) А націскі ў словах трэба Вам расстаўляць правільна, паважаны рок-музыкант старых традыцый.

  • @user-vy1lc1fx3g
    @user-vy1lc1fx3g Před 4 měsíci +2

    Усялякія бываюць ваўкі ...

  • @call_me_your_noona6163
    @call_me_your_noona6163 Před 4 měsíci +2

    Выдатны міф! Але ж на такі музычны лад, ды на такі прыемны голас спавядальніка - напершыню. Дзякуй за яшчэ адну цікавую гісторыю пра свой родны Менск)

  • @HHAA605
    @HHAA605 Před 4 měsíci +3

    Але малюнкі такія ... крынжовыя. А за мову дзякуй Вам вялікі.